Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу да 7 лістапада завяршыць работу на палях

30 октября 2019

Абмеркавалі на ўзроўні Прэзідэнта і актуальныя пытанні аграрнай сферы: аб'ёмы, разнастайнасць экспарту, а таксама ход асенне-палявых работ. Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу да 7 лістапада завяршыць уборку. Надвор'е гэтай восенню спрыяла якаснай працы, і тым не менш гэта не прычына расслабіцца на завяршальнай стадыі.

Гаспадарскі падыход да ўраджаю

Многія віды прадукцыі з беларускіх палёў менавіта ў гэтым сезоне будуць асабліва запатрабаваныя ў найбліжэйшых суседзяў. Таму Прэзідэнт патрабуе ўважліва ставіцца да кожнай культуры ў асобнасці, а таксама сачыць за цэнамі на ўнутраным рынку. Паводле апошніх звестак, у краіне ўбрана 99 % плошчаў. Намалочана больш за 7 мільёнаў 700 тысяч тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць у параўнанні з мінулым годам вырасла на 3,5 цэнтнера з гектара.