Аляксандр Лукашэнка наведаў спарткомплекс "Раўбічы"

14 февраля 2015

Абноўлены спарткомплекс "Раўбічы" недастаткова загружаны. Такую думку выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы напярэдадні Рэспубліканскі цэнтр. Кіраўніку дзяржавы далажылі аб тэхнічных характарыстыках комплексу і яго гатоўнасці да правядзення чэмпіянату свету па біятлоне сярод юніёраў. Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў Беларусі створаныя ўсе ўмовы для падрыхтоўкі атлетаў, і заклікаў адмовіцца ад замежных збораў. Аляксандр Лукашэнка асабіста выпрабаваў трасу спарткомплекса.

Ужо праз некалькі дзён у "Раўбічах" адбудзецца чэмпіянат свету па біятлоне сярод юніёраў. Прыедуць спартсмены больш чым з 40 краін. Каманду нашай краіны прадставяць 20 юных біятланістаў.