Аляксандр Лукашэнка наведаў Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр

12 июня 2020
Полацкая зямля. Адсюль бяруць карані нашы гісторыя і культура, менавіта тут зарадзіліся кнігадрукаванне і асветніцтва. І пачынае свой летапіс Беларусь.

Адразу пасля нарады Аляксандр Лукашэнка наведаў найстаражытнейшы Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр. На ўскраіне горада першая беларуская жанчына - святая Ефрасіння Полацкая ў XII стагоддзі ўзвяла храм, які захаваўся да нашых дзён. Штогод сюды прыязджаюць больш за  120 тысяч турыстаў. Гэта сапраўды месца духоўнай сілы. 

У манастыры захоўваецца адроджаная святыня - крыж Прападобнай. У новым тысячагоддзі адрадзілі ракі Ефрасінні Полацкай - каўчэг, у якім захоўваюцца мошчы святой. Па ініцыятыве Беларускага экзархата і дзякуючы дапамозе з боку Прэзідэнта дакрануцца да святынь сёння можа кожны. А на аднаўленне арыгінальных фрэсак XII стагоддзя і зусім спатрэбіліся два дзесяцігоддзі. Рэстаўрацыйныя работы рэгулярна адкрываюць новыя старонкі нашай гісторыі. Археолагі - студэнты Полацкага ўніверсітэта.

Аднавіць і зберагчы нашу багатую спадчыну. Пра гэта просіць Прэзідэнт у кожнай паездцы па рэгіёнах і на нарадзе ў Полацку таксама робіць наўмыснае адступленне - быць бліжэйшымі да сваёй зямлі. І тут размова не толькі пра маштабныя дзяржпраграмы, хутчэй, пра кожнага з нас  быць часткай нашай малой радзімы. Пандэмія прымусіла ўвесь свет  пераацаніць каштоўнасці.

Сэрца беларускай зямлі і цэнтр Еўропы. Тут за гэтыя больш як тысячу гадоў перапляліся розныя культуры, розныя веры, традыцыі Усходу і Захаду. У сучасных рэаліях можна без перабольшання сказаць - гэта калыска не проста адной дзяржавы, гэта калыска  міру і яднання ў рэгіёне.