Аляксандр Лукашэнка наведаў Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце

9 июня 2013

Бачыць у падзеях, што адбываюцца, самую сутнасць і своечасова на іх рэагаваць - гэта як раз ключавая задача структуры, якую на тыдні наведваў Аляксандр Лукашэнка. У пятніцу яго прымалі ў Аператыўна-аналітычным цэнтры пры Прэзідэнце. Дарэчы, з моманту адкрыцця цэнтра Кіраўнік дзяржавы тут упершыню. І ў самім ведамстве ў гэтым убачылі знак - ад іх чакаюць больш глыбокай працы як у выяўленні карупцыйных схем, так і ў вялікай праграме па інфарматызацыі грамадства. Рэч у тым, што канёк тутэйшых спецыялістаў як раз высокія тэхналогіі.


Акрамя задач, у гэты дзень знайшлося месца і момантам урачыстым. Прэзідэнт уручыў сцяг Аператыўна-аналітычнаму цэнтру, што, зрэшты, таксама, як планка. Сёння шматлікія звычайныя грамадзяне часам успрымаюць структуру як апошнюю інстанцыю ў пошуках праўды.