Аляксандр Лукашэнка наведаў Мінскі аўтамабільны завод

7 апреля 2016

Кошт і якасць павінны стаць залогам росту продажаў на традыцыйных рынках. Такое даручэнне прамыслоўцам сёння даў Прэзідэнт падчас наведвання Мінскага аўтамабільнага завода.

Кіраўніку дзяржавы далажылі аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці і перспектывах развіцця прадпрыемства. Справаздачамі не абмежаваліся. Аляксандр Лукашэнка адправіўся на зборачны канвеер МАЗа, дзе на свае вочы ўбачыў працэс зборкі розных мадэляў аўтатэхнікі. Каля заводакіраўніцтва на імправізаванай выставе Прэзідэнту прадэманстравалі найноўшыя ўзоры айчыннага машынабудавання. Гаворачы аб экспарце, Кіраўнік дзяржавы даручыў не "здаваць" традыцыйныя рынкі і заваёўваць новыя сэрвісам і выключнай якасцю машын.

Да цэха, дзе збіраюць грузавікі, Прэзідэнт адправіўся на аўтобусе МАЗ. Але па патрабаванні Кіраўніка дзяржавы для перамяшчэння быў абраны незапланаваны маршрут, каб азнаёміцца са станам тэрыторыі. У цэлым нараканняў яна не выклікала. Ужо ў зборачным цэху Аляксандр Лукашэнка паглядзеў як ідзе вытворчасць грузавых аўтамабіляў. Для працаўнікоў МАЗа візіт беларускага лідара - магчымасць задаць хвалюючыя пытанні. Кіраўнік дзяржавы, як заўсёды, не адмовіў. Галоўнае, на думку Аляксандра Лукашэнкі, такія брэнды, як МАЗ, неабходна захаваць, надаўшы прадпрыемству новае аблічча. Якасць, эфектыўнасць вытворчасці і продажы - вось галоўныя задачы, якія сёння стаяць перад заводам.

Беларускія чыноўнікі перасядуць на "джылі". Аглядаючы выставу найноўшых узораў тэхнікі, Кіраўнік дзяржавы даручыў чыноўнікам ад кіраўнікоў раённага ўзроўню да міністраў надалей падчас набыцця службовых аўтамабіляў арыентавацца выключна на прадукцыю айчыннага аўтапрама. Падрабязнасці наведвання Прэзідэнтам Мінскага аўтазавода глядзіце ў "Панараме".  



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя