Аляксандр Лукашэнка наведаў мемарыяльны комплекс Авала ў Белградзе

11 июня 2014

Ну, а сёння візіт пачаўся - і гэта традыцыя - з мерапрыемства сімвалічнага. Пасля прыбыцця ў Белград Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў мемарыяльны комплекс Авала, дзе ўсклаў вянок да помніка Невядомаму герою. Прэзідэнт таксама зрабіў запіс у кнізе ганаровых гасцей маўзалея Невядомага героя на гары Авала.