Аляксандр Лукашэнка наведвае Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат

14 февраля 2020
Максімальна глыбокая перапрацоўка драўніны, сыход ад імпарту і дакладныя ўмовы замежным падрадчыкам. Гэтыя тры базісы мадэрнізацыі выдзеліў сёння Прэзідэнт Беларусі, наведваючы Светлагорскі ЦКК. На базе камбіната пабудаваны новы, самы сучасны на постсавецкай прасторы завод сульфатнай беленай цэлюлозы. Аднак з-за праблем з інвестарам праект не без падстаў лічыцца самым цяжкім даўгабудам у галіне. Беленая цэлюлоза - гэта аснова якасных шпалераў, кардону, экаўпакоўкі і паліграфічнай паперы - таго, што запатрабавана і ў Беларусі, і на сусветных рынках. Гэтым тлумачацца павышаныя патрабаванні Прэзідэнта да праекта. Светлагорскі ЦКК па сутнасці стаў люстэркам самых вострых праблем галіны - ад нядобрасумленных інвестараў да халатнага стаўлення да нацыянальнага багацця - драўніны. 

Комплексная інспекцыя - новы падыход

Адным, хай і праблемным, прадпрыемствам інспекцыя Прэзідэнта не абмяжуецца. Ужо стала відавочнай новая стратэгія такіх наведванняў. Спачатку ў рэгіён накіроўваюцца высокія інспектары, напрыклад, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта або Камітэта дзяржкантролю. Яны глыбока ўнікаюць у праблематыку і ў першым набліжэнні рыхтуюць неабходныя дзяржаўныя рашэнні. Інспекцыя Прэзідэнта па незапланаваным маршруце ахоплівае ключавыя прадпрыемствы рэгіёна і падтрасае эканоміку і сацыяльную сферу ў маштабах горада, раёна або цэлай галіны. Так было ў Шклове, Добрушы, а зараз і ў Светлагорску. 

Кіраўнік дзяржавы мае намер наведаць завод жалезабетонных вырабаў і домабудаўнічы камбінат 

Пасля афіцыйнага запуску новай лініі беленай цэлюлозы Кіраўнік дзяржавы мае намер наведаць завод жалезабетонных вырабаў і домабудаўнічы камбінат. Аб выніках - у нашых наступных выпусках.