Аляксандр Лукашэнка наведвае з рабочай паездкай Віцебскую вобласць

7 июля 2017

Канцэпцыю развіцця Беларусі з акцэнтам на стварэнне камфортных умоў для жыцця людзей ва ўсіх населеных пунктах абмяркоўвалі сёння ў Копысі. Гарадскі пасёлак наведаў Прэзідэнт у рамках рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць. На прыкладзе гэтага невялікага населенага пункта Кіраўніку дзяржавы далажылі аб развіцці падобных пасёлкаў па ўсёй краіне. Літаральна за паўгода праведзеная поўная яго рэканструкцыя. Замененыя ўсе сеткі вода- і газазабеспячэння, уладкавана шэсць гульнявых пляцовак. Праведзены капітальны рамонт участковай бальніцы, адноўленая гістарычная частка Копысі, у тым ліку набярэжная Дняпра і старажытнае гарадзішча Пятроўскі вал. Ідзе абнаўленне дзіцячага садка і школы. У перспектыве ў пасёлка з'явіцца і свая аб'язная дарога.

Што датычыцца так званых неперспектыўных вёсак, на іх асноўныя намаганні канцэнтраваць не будуць. Але калі знойдуцца ініцыятыўныя людзі, якія жадаюць добраўпарадкаваць падобныя пасёлкі, гэта будзе вітацца. Разам з тым у невялікіх населеных пунктах неабходна адкрываць вытворчасці, ствараючы новыя працоўныя месцы.

І сёння Прэзідэнт пагутарыў з жыхарамі Копысі і найбліжэйшых вёсак. Пагаварыць з Аляксандрам Лукашэнкам сабраліся каля 400 чалавек. Адно з пытанняў - цана медыкаментаў. Прэзідэнт заявіў, што коштаўтварэнне на айчынныя лекі будзе перагледжана.

Развіццё сельскай гаспадаркі, ураджай, парад на Дзень Незалежнасці і нават надвор'е. Усе гэтыя тэмы паднімаліся мясцовымі жыхарамі падчас зносін з Прэзідэнтам.