Аляксандр Лукашэнка наведвае з рабочай паездкай Карэліцкі раён

20 сентября 2019

Да канца месяца завяршыць сяўбу азімых у Беларусі - такое даручэнне аграрыям даў Прэзідэнт, калі наведваў сёння Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці.

Асаблівую ўвагу з улікам надвор'я неабходна надаць тэмпам работ на поўначы краіны. На палях прадпрыемства "Чарняхоўскі-Агра" Кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі сельгастэхніку для ўборкі і драбнення кукурузы, якае маецца ў гаспадарках рэгіёна. Тут працуе як беларуская, так і замежная тэхніка. Аграрыі адзначаюць, нашы машыны канкурэнцыю вытрымліваюць. Прадукцыйнасць амаль на ўзроўні з еўрапейскімі аналагамі, а ў кошце ў сярэднім у 2,5 раза танней. Канструктары працягнуць працу над удасканаленнем асобных тэхналагічных працэсаў. Галоўнае ва ўборачнай кампаніі - гэта стратэгія, акцэнтуе ўвагу Аляксандр Лукашэнка.

Падчас рабочай паездкі Кіраўніку дзяржавы далажылі ў цэлым пра восеньска-палявыя работы. Так, бульбу сабралі ў рэспубліцы ўжо больш як на 40 працэнтах плошчаў. Ураджайнасць вышэйшая за леташнюю: збіраюць каля 330 цэнтнераў з гектара. Аднак гэтымі лічбамі Прэзідэнт застаўся незадаволены. Тэхналогіі, якія ёсць у краіне, ужо дазваляюць мець больш важкі ўраджай.

Падчас рабочай паездкі на Гродзеншчыну Аляксандру Лукашэнку далажылі і аб развіцці льнаводчай галіны. У вобласці культуру высейваюць на сямі тысячах гектараў, перапрацоўваюць валакно два мадэрнізаваныя заводы. Тым часам на Віцебшчыне на 13 000 гектараў 8 прадпрыемстваў. Кіраўнік дзяржавы даручыў разабрацца ў сітуацыі і аптымізаваць іх працу ў адпаведнасці з пасяўнымі плошчамі.