Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць урачоў сучасным медыцынскім абсталяваннем. Прэзідэнт сёння наведвае РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі. "Галоўнае - аснасціць сучасным медыцынскім абсталяваннем і тэхнікай урачоў. Каб урачы мелі самае сучаснае абсталяванне, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Трэба зрабіць, каб наш урач быў аснашчаны так, як замежны. І не дай бог, у наступным годзе дзесьці будзе прастойваць нейкая дарагая тэхніка".














