Аляксандр Лукашэнка наведвае адну са сталічных школ

26 мая 2017

З 1 верасня школьнікаў Беларусі чакаюць новыя вучэбныя праграмы. Аб такім абнаўленні сёння Прэзідэнту далажыў міністр адукацыі. Разам з тым, па словах Ігара Карпенкі, да пачатку навучальнага года трэба абнавіць падручнікі па ўсіх прадметах. Сёння Аляксандр Лукашэнка наведвае адну са сталічных школ. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з развіццём сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі. Прэзідэнту паказалі адзін з сігнальных асобнікаў новых падручнікаў, а таксама сучасную тэхналогію "жывых карцінак" з дапамогай дадатку на смартфоне. Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што акрамя зместу важнае і афармленне падручнікаў, якое павінна быць прыгожым, але разам з тым і практычным. У гэтыя хвіліны праходзіць сустрэча Прэзідэнта з вучнямі з розных рэгіёнаў Беларусі. Атмасфера нефармальная. Школьнікі задаюць розныя пытанні Аляксандру Лукашэнку і дзеляцца сваімі прапановамі.