Аляксандр Лукашэнка наведвае бабруйскае прадпрыемства "Славянка"

21 апреля 2020
Ад праблем сусветнай эканомікі да пытанняў мадэрнізацыі нацыянальнай медыцыны. Прэзідэнт краіны сёння наведвае бабруйскае прадпрыемства "Славянка".

Традыцыйна такія паездкі - гэта яшчэ і магчымасць рэвізіі эканомікі рэгіёна. Перш за ўсё Кіраўніка дзяржавы цікавіць ход пасяўной кампаніі. Асаблівая ўвага зараз  вырошчванню грэчкі. На кантролі і сяўба іншых культур, а таксама пытанні з наяўнасцю паліва і ўгнаенняў. Унутраная эканамічная бяспека экспартнай Беларусі непарыўна звязана з умовамі на сусветных рынках. Зараз няпросты час для ўсіх, але паступова бар'еры ў гандлі пачынаюць знімацца. Палітыка эканамічнага дыстанцавання не працуе, і ўсё больш краін знімаюць абмежаванні нават у складаных з пункта погляду медыцыны ўмовах.


Актуальны заказ для лёгпрама


Вядома, працягваецца прыстасоўванне  да новых умоў і ў рамках дзяржавы. Прадпрыемства "Славянка",  якое наведвае Прэзідэнт, - адзін з найбуйнейшых вытворцаў вопраткі ў Беларусі. З сярэдзіны лютага тут пачалі вырабляць сродкі індывідуальнай засцярогі. Да красавіка паспелі пашыць 3,5 мільёна масак. Зараз тут штодня выпускаюць ужо не менш чым 150 тысяч гэтых вырабаў. Акрамя таго, на "Славянцы" асвоілі вытворчасць аднаразовага адзення  для медыцынскага персаналу: ахоўных камбінезонаў, бахіл, касцюмаў, нарукаўнікаў.