Аляксандр Лукашэнка даручыў прэм'ер-міністру актывізаваць імпартазамяшчэнне і змагацца з пасрэдніцтвам

16 октября 2018

Вынікі працы эканомікі, павышэнне дабрабыту насельніцтва, развіццё імпартазамяшчэння і барацьба з пасрэднікамі. Гэта толькі некаторыя ключавыя тэмы, якія сёння абмяркоўвалі ў Палацы Незалежнасці. Кіраўнік дзяржавы прыняў з дакладам прэм'ер-міністра краіны. Галоўнае ў працы ўрада - гэта выкананне праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, прынятай на 5 Усебеларускім народным сходзе. Яна стане фундаментам і новага дакумента - праграмы дзейнасці ўрада на найбліжэйшыя 2 гады. Вядома, прыярытэтная задача - павышэнне даходаў насельніцтва. Тут і ў Прэзідэнта, і ў каманды ўрада агульныя мэты. Даручэнне прынцыповае - ужо з лістапада павысіць пенсіі на 5 %, а ў наступным годзе іх памер павінен скласці не менш за 40 % ад сярэдняй зарплаты па краіне. Рэалізацыя задачы стане адным з ключавых паказчыкаў у працы ўрада. Падрабязнасці ў нашага эканамічнага аглядальніка Андрэя Лапцёнка.

Гэта восень для абноўленага Кабінета Міністраў асаблівая па шматлікіх прычынах. Два апошнія гады час нібыта выпрабоўваў беларускую эканоміку на трываласць. Што называецца, сышлося: і абвал сыравінных рынкаў, і санкцыі супраць суседа - найбуйнейшага гандлёвага партнёра - Расіі, на якую завязана 40 % нашага экспарту. Тут і самай здаровай эканоміцы ўтрымацца б.

Але паступова навучыліся ператвараць выклікі ў стымулы нашага развіцця. Замацаваліся ў статусе прыкметнага гульца на рынку сусветнага харчавання. Прасунуліся ў рэйтынгу дзелавой супольнасці Doing Business. Дасягнулі прарыўнога поспеху ў IT-сферы, якая стварае аснову для новай лічбавай эканомікі. Гэта, вядома, не джокер у выглядзе нафтавага фантана, але як мінімум набор казыроў, якімі можна гуляць нядрэнную партыю. Плюс адносна камфортныя ўмовы, у якіх выканаўчая ўлада прымала партфелі, а сёння дзейнічае.

Прагноз асноўных эканамічных паказчыкаў па выніках года, прычым у падачы міжнародных паважаных арганізацый, якія дакладна не западозрыш у палітычным папулізме, на карысць новай камандзе ўрада. З разбежкай у месяц прагноз па ВУП Беларусі паляпшаюць Еўразійскі банк развіцця і Міжнародны валютны фонд. Зніжаны і прагноз па інфляцыі.

Паводле МВФ, у 2018 годзе валавы ўнутраны прадукт рэспублікі вырасце да 4 %, паказчык па інфляцыі 5,5 %. У фондзе мяркуюць, што такая дынаміка эканамічнага становішча ў Беларусі захаваецца і ў сярэднетэрміновай перспектыве.

У лаканічным спісе галоўных мэт як раз развіццё бізнес-асяроддзя, якое гарантуе занятасць. А яшчэ стварэнне IT-краіны і маштабная лічбавая трансфармацыя ўсёй эканомікі; экспарт тавараў з высокай дабаўленай вартасцю і экспарт паслуг; інтэнсіўнае развіццё рэгіёнаў з эфектыўнай эканамічнай вытворчасцю і стварэнне камфортнага асяроддзя пражывання грамадзян. Прыярытэты не новыя. Галоўнае адрозненне плана, прапанаванага новым Кабінетам Міністраў, - канкрэтныя лічбы дасягнення мэт і персанальная адказнасць кожнага міністра за кожную з іх. І, зразумела, няўхільнае прытрымліванне выбранай стратэгіі - гэта праграма бягучай пяцігодкі і канкрэтныя даручэнні Кіраўніка дзяржавы, акрэсленыя ў Пасланні да беларускага народа і Нацыянальнага сходу сёлета.

Асноўны ўпор працы ўрада павінен быць зроблены на павышэнне дабрабыту насельніцтва. Характэрна, што адно з першых узгодненых Прэзідэнтам рашэнняў ужо з удзелам новай міністэрскай каманды - павышэнне зарплаты бюджэтнікам. Гэта ўзровень жыцця сотні тысяч людзей - урачоў, настаўнікаў, тых, хто выхоўвае дзяцей, даглядае пажылых людзей, выкладае ва ўніверсітэтах, заняты ў культуры і навуцы. На асаблівым кантролі пенсіі. Задача - выйсці ў 2019 на суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце да сярэдняй зарплаты на ўзровень не менш як 40 %.

Толькі сёлета працоўныя пенсіі павышаліся двойчы - на 5,5 % у маі і на 10 у жніўні. Тройчы (у лютым, маі і жніўні) пералічаны сацыяльныя і мінімальныя пенсіі, надбаўкі павышэння і даплаты да пенсій. Прэзідэнт даручыў па выніках 9 месяцаў разгледзець яшчэ адно павышэнне працоўных пенсій з 1 лістапада на 5,3 %.

Галоўнае даручэнне новаму ўраду - забяспечыць гэты рост за кошт павышэння эфектыўнасці працы эканомікі. Аляксандр Лукашэнка даручае прэм'еру ўзяць на кантроль пытанні развіцця імпартазамяшчэння і пасрэдніцтва ў гандлі. У стварэнні новай канкурэнтаздольнай прамысловасці адна з доўгатэрміновых задач - разумнае паступальнае замяшчэнне прамысловага імпарту на канкурэнтаздольную беларускую прадукцыю.

Ужо ў размове з журналістамі прэм'ер-міністр прывядзе прыклад Оршы.

Ад імпарту да пасрэдніцтва. Геаграфічнае становішча і транспартная інфраструктура дазваляе Беларусі кантраляваць таварныя патокі, прапусціць іх праз сябе. Нярэдка неабгрунтаваныя траты выяўляюцца менавіта тут, пры закупцы імпартнага абсталявання. За шматслойнымі схемамі часта стаяць неабгрунтаваныя пасрэднікі. Недапушчальна, і асабліва калі размова ідзе аб выдаткоўванні бюджэтных і дзяржаўных сродкаў. І адразу дзве прычыны спытаць. З-за выкарыстання лішніх звёнаў у ланцугу прадавец-пакупнік айчынныя прадпрыемствы прапускаюць магчымасць зарабіць дадатковы даход, а само пасрэдніцтва часта становіцца асновай для карупцыйных схем.

Таксама Прэзідэнт адзначыў, што ўжо ставіў задачу старшыні Камітэта дзяржкантролю Леаніду Анфімаву заняцца гэтай праблемай, аднак адчувальных зрухаў пакуль не прыкметна. У выніку беларускі лідар даручыў прэм'ер-міністру ўзяць на свой кантроль і барацьбу з пасрэдніцтвам. Свае прапановы Румас павінен унесці да канца года. А абноўленая праграма дзейнасці ўрада ўжо на гэтым тыдні будзе пададзена на разгляд у парламент.