Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду і адміністрацыі прайсціся па кожным пункце апазіцыйнай праграмы

20 августа 2020
Эксперты і грамадскасць сёння абмяркоўваюць безгрунтоўнасць праграмы, прапанаванай кардынацыйным штабам апазіцыі: там прысутнічае відавочная антырасійская рыторыка і прапаноўваюцца крокі, якія пацягнуць за сабою катастрафічныя наступствы для людзей і беларускай эканомікі.

Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду і адміністрацыі прайсціся па кожным пункце апазіцыйнай праграмы і распавесці грамадству, да чаго могуць прывесці ўсе гэтыя прапановы. А напярэдадні на пасяджэнні Савета бяспекі кіраўнік дзяржавы яшчэ раз адназначна пацвердзіў сваю пазіцыю адносна незаконнасці стварэння ў краіне тых або іншых альтэрнатыўных органаў, накіраваных на захоп улады.