Для падрыхтоўкі спартсменаў у Мар’інай Горцы зараз створаныя ўсе ўмовы. Гэта заявіў беларускі лідар падчас размовы з жыхарамі горада. Мар’іна Горка святкуе свой дзень нараджэння, і выдатным падарункам стаў новы басейн. Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з яго абсталяваннем, бо адкрыцця аб'екта людзі чакалі некалькі гадоў. Зараз займацца тут змогуць усе - і спартсмены, і аматары. У суседстве з басейнам - трэнажорная зала, пляцоўкі для заняткаў лёгкай атлетыкай, баскетболам, барацьбой, іншымі відамі спорту. Штодня новы комплекс змогуць наведваць больш за сотню чалавек. І гэта толькі адзін з новых аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры, якія ўзводзяцца ў рэгіёне.
А раніцай беларускі лідар пабываў у пятай асобнай брыгадзе спецназа - яна дыслакуецца ў Мар’інай Горцы. Гэта адно з вядучых злучэнняў сіл спецаперацый, якія стаяць на варце спакою краіны. Тут нясуць службу лепшыя з лепшых. У гутарцы з воінскім калектывам гаворка ішла пра беларускую ваенную дактрыну, гарантаванне бяспекі грамадзян.
Новы басейн стаў падарункам жыхарам Мар’інай Горкі
24 июля 2020













