Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з жыхарамі Баранавіч

22 марта 2019

Ведаючы, што ў горадзе Кіраўнік дзяржавы, на месца яго сустрэчы з актывам раёна прыйшло шмат мясцовых жыхароў. Кожны хацеў задаць пытанне Аляксандру Лукашэнку і даведацца яго меркаванне аб горадзе. Некаторыя проста імкнуліся зняць гістарычны момант на свой смартфон і пачуць з першых вуснаў, ці павысяцца, напрыклад, пенсіі. Імправізаваная размова падоўжылася больш за 20 хвілін. І сярод закранутых тэм - той жа рост цэн: беларускі лідар заявіў пра намер адрадзіць народны кантроль над гэтай з'явай; рэзервы дзяржавы для росту дабрабыту грамадзян. А яшчэ набалелая праблема з перапрацоўкай адыходаў: Беларусь магла б на гэтым нядрэнна зарабляць, а значыць, беларусы сталі б багацейшымі.