Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з кіраўніцтвам хакейнага клуба "Дынама-Мінск"

25 августа 2017

Выходзьце і змагайцеся. Сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка настройваў гульцоў, трэнераў і кіраўніцтва хакейнага клуба "Дынама-Мінск" на годную гульню.

У сераду мінчане з разгромнага паражэння ад фінскага "Ёкерыта" (1:6) стартавалі ў дзясятым сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі. Зрэшты, па словах Кіраўніка дзяржавы, зусім не мінулая няўдалая гульня стала прычынай сустрэчы. Прэзідэнт падкрэсліў, што хакей - даўно вялікая ідэалогія, і баяцца канкурэнтаў не варта. Увесь беларускі народ чакае добрай і суладнай гульні, дадаў Аляксандр Лукашэнка. Задача каманды - выйсці ў плэй-оф.

Прэзідэнт выслухаў галоўнага трэнера "зуброў" канадца Гордзі Дуаера і капітана каманды Уладзіміра Дзянісава. Ужо сёння "Дынама" правядзе другі матч сезона на "Менск-Арэне" супраць расійскага "Віцязя". Пачатак у 19:30. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".