Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпусу

23 февраля 2016

Пасля хвіліны маўчання ў памяць пра загінуўшых і выканання дзяржаўнага гімна Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпусу. Але гутарка датычылася не толькі памятнай даты. Напярэдадні адбылася эканамічная нарада ў Прэзідэнта, якая выклікала шырокі рэзананс. Адна з гучных тэм - гэта тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. Аднак шматлікія расійскія СМІ няправільна зразумелі словы Прэзідэнта. І вось сёння ў гутарцы з расійскім паслом Кіраўнік дзяржавы адрэагаваў на некаторыя інсінуацыі з суседняй краіны.

Пасля Аляксандр Лукашэнка цёпла пагутарыў з ветэранамі і іншымі беларусамі, якія прысутнічалі на мерапрыемстве. Кіраўнік дзяржавы павіншаваў прысутных з Днём абаронцы Айчыны, пажадаў поспехаў і моцнага здароўя.