Аляксандр Лукашэнка станоўча ацэньвае ўклад Германіі ў нармалізацыю адносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам

13 мая 2019

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка станоўча ацэньвае ўклад Германіі ў нармалізацыю адносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам. Наконт гэтага ішла размова сёння ў Палацы Незалежнасці на сустрэчы з паслом гэтай краіны. Петэр Дэтмар завяршае сваю дыпламатычную місію. Гэта нагода акінуць поглядам двухбаковыя адносіны і ў эканоміцы, і палітыцы. Задача любога кіраўніка пасольства - зрабіць так, каб супрацоўніцтва паміж дзяржавамі стала больш інтэнсіўным. За апошнія гады ў адносінах афіцыйнага Мінска і Берліна прыкметная актывізацыя кантактаў, асабліва на палітычным узроўні. Беларускі Прэзідэнт пазітыўна ацаніў дзейнасць пасланніка афіцыйнага Берліна.