Аляксандр Лукашэнка станоўча ацэньвае вынікі мадэрнізацыі на "Камволі"

9 декабря 2017

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка станоўча ацэньвае вынікі мадэрнізацыі на "Камволі". Аднак арыентуе на далейшае развіццё вытворчасці.

Аб гэтым ён заявіў, наведваючы ў Мінску гэта прадпрыемства. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з работай мадэрнізаваных цэхаў і ўчасткаў "Камволя", з тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці тканіны і агледзеў выставу ўзораў прадукцыі і вырабаў з іх. Рэнтабельнасць новай прадукцыі - каля 6%. Зараз яна зможа канкурыраваць не толькі на расійскім рынку. У распрацоўцы - Азіяцкі рэгіён і краіны Еўрасаюза. Прэзідэнт даручыў дбайна прапрацаваць варыянты захавання ў Беларусі паўнавартаснай суконнай вытворчасці.

На "Камволі" працуе 700 чалавек. Кіраўнік дзяржавы пагутарыў з працоўным калектывам. Акрамя ўнутраных пытанняў, супрацоўнікаў прадпрыемства цікавілі і актуальныя падзеі, у тым ліку, спартыўныя скандалы вакол удзелу Расіі ў маючых адбыцца Алімпійскіх гульнях.

Адраджаць стратную вытворчасць пачалі ў канцы 2012-га. Такое было рашэнне Прэзідэнта. За пяць гадоў у мадэрнізацыю "Камволя" ўкладзена больш за 110 мільёнаў долараў. Зараз гэта высокатэхналагічнае прадпрыемства, якому па абсталяванні няма роўных на постсавецкай прасторы і нават у Еўропе.