Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб рэспубліканскім бюджэце на 2016-ы год

31 декабря 2015

Запланавана 180 трыльёнаў даходу. Бюджэт сфарміраваны з прафіцытам у 17 трыльёнаў рублёў. Ключавымі мэтамі развіцця Беларусі ў 2016-м стануць забеспячэнне росту і дыверсіфікаванні экспарту, стварэнне новых працоўных месцаў і павышэнне эфектыўнасці выкарыстання дзяржуласнасці. Дакумент захавае сацыяльную скіраванасць - рост фінансавання чакаюць ахова здароўя і адукацыя. У прыярытэце і фарміраванне сямейнага капіталу ў памеры двух трыльёнаў рублёў. Значную частку ў бюджэце складуць выдаткі на аплату працы, пенсіі, стыпендыі і дапамогі.