Гэтае пытанне абмяркоўвалася на рабочай сустрэчы Кіраўніка дзяржавы са старшынёй праўлення Банка развіцця Сяргеем Румасам. Аляксандр Лукашэнка даручыў Банку развіцця больш актыўна падтрымліваць малы і сярэдні бізнес. Адна з тэм дакладу Кіраўніку дзяржавы - дзейнасць асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", якую ўзначальвае Сяргей Румас. У прыватнасці, абмяркоўваўся ход рэканструкцыі стадыёна "Дынама", будаўніцтва тэхнічнага цэнтра нацыянальных зборных каманд па футболе і нацыянальнага футбольнага стадыёна. Было адзначана, што стадыён "Дынама" і тэхнічны цэнтр здадуць у тэрмін.













