Аляксандр Лукашэнка пабываў у гаспадарцы Міхалова

22 августа 2014
Агратурызм адродзіць самабытнасць і культуру Беларусі. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, наведваючы аграсядзібы Валожынскага раёна. Спачатку Кіраўнік дзяржавы пабываў у гаспадарцы Міхалова, дзе зроблена стаўка на спакойны сямейны адпачынак з адраджэннем беларускіх традыцый і нацыянальнай кухні. Затым у аграсядзібе, якая займаецца развядзеннем коней і наладжвае верхавыя прагулкі, а таксама катае турыстаў у дыліжансах і карэтах. Абедзве аграсядзібы знаходзяцца ў адным раёне, гэта так званая кластаравая сістэма, калі ўладальнікі аб'ядноўваюць разам розныя турпаслугі.

У 2006-м годзе Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці агратурызму ў Беларусі. Сёння ўладальнікі сядзіб атрымліваюць прэферэнцыі ад дзяржавы ў выглядзе крэдытаў з нізкім працэнтам з правам выплаты на працягу 7 гадоў. За апошнія 6 гадоў колькасць аграсядзіб у Беларусі вырасла ў 10 разоў. І сёння іх галоўная задача - дапамагчы адрадзіць самабытную культуру Беларусі і прывабіць больш турыстаў у нашу краіну.