Аляксандр Лукашэнка па традыцыі прысутнічаў на калядным богаслужэнні ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска

7 января 2016

Праваслаўныя ўсяго свету сёння адзначаюць адно з найважнейшых хрысціянскіх свят - Раство Хрыстова. Па традыцыі радасць гэтага светлага дня разам з вернікамі падзяліў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. З малодшым сынам Мікалаем Кіраўнік дзяржавы прысутнічаў на калядным богаслужэнні ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска. Са святам Раства гасцей павіншавалі выхаванцы нядзельнай школы. Прэзідэнт уручыў дзецям калядныя падарункі. Пасля прывітання Аляксандр Лукашэнка разам з сынам Мікалаем і Мітрапалітам Паўлам запаліў калядную свечку ля абраза Мінскай Божай Маці.

Раство - свята міласэрнасці, любові і надзей. Заканамерна, што ў гэты светлы дзень больш хочацца гаварыць аб паразуменні і дабрабыце, міжканфесійным міры, узаемадзеянні царквы і дзяржавы як гаранце духоўных сувязяў. У цёплай абстаноўцы Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з вернікамі.

З нагоды свята Аляксандр Лукашэнка і Мітрапаліт Павел абмяняліся падарункамі. У дар Кіраўніку дзяржавы Мітрапаліт паднёс абраз Збавіцеля, напісаны і асвячоны на гары Афон. Аляксандр Лукашэнка перадаў Беларускай праваслаўнай царкве карціну "Віфлеемская зорка", выкананую ў тэхніцы сожская скань. Малюнак - выява Багародзіцы - выкладзены стружкай з розных парод дрэва.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя