Аляксандр Лукашэнка плануе візіт у Расійскую Федэрацыю

17 ноября 2015

Першы пасля прэзідэнцкіх выбараў візіт кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка плануе здзейсніць у Расійскую Федэрацыю. Гэтае пытанне абмяркоўвалася напярэдадні падчас сустрэчы беларускага Прэзідэнта з паслом Расіі ў нашай краіне Аляксандрам Сурыкавым. Беларускі лідар падзякаваў за запрашэнне Уладзіміра Пуціна наведаць Расійскую Федэрацыю з афіцыйным візітам. Акрамя гэтага, падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых адносін, у тым ліку ў рамках Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза.

Маючы адбыцца візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Расію стане ўжо восьмай сустрэчай лідараў дзвюх краін сёлета. Па выніках мінулага года тавараабарот паміж Расіяй і Беларуссю перавысіў 32 мільярды долараў, па аб'ектыўных прычынах знізіўшыся на 5,5%. Нягледзячы на гэта, Масква для Мінска застаецца асноўным гандлёвым партнёрам і адным з галоўных інвестараў.