Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні журналістаў

8 января 2016

Свята хакея з падарункамі і сувенірамі. Адразу пасля няпростай бітвы на лёдзе ў Калядным турніры мяккія цацкі паляцелі на трыбуны балельшчыкам - тым, хто падтрымліваў беларускую каманду. На сувеніры пайшла і форма Прэзідэнта. Частка амуніцыі на поспех дасталася будучым зоркам хакея - удзельнікам каманды "Мінскае юнацтва". Аляксандр Лукашэнка цёпла павіншаваў усіх прызёраў турніру і падзякаваў публіцы за падтрымку. І літаральна праз хвіліну адбыўся імправізаваны брыфінг. Далёка не адыходзячы ад лёду, Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні журналістаў.

Аляксандр Лукашэнка таксама падарыў аднаму з нашых калег сваю клюшку з аўтографам.

Журналіст паабяцаў выставіць хакейны атрыбут на аўкцыён. А ўтаргаваныя грошы пойдуць на дабрачыннасць.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя