Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні прадстаўнікоў СМІ

9 мая 2019

Цырымонія на плошчы Перамогі атрымалася ўрачыстай і сардэчнай. Усе, хто ў гэты дзень быў у цэнтры беларускай сталіцы, ужо сапраўды зарадзіліся настроем гэтай пераможнай раніцы - ад дарослых да дзяцей. Дарэчы, у нас робяць усё, каб маладое пакаленне было ў курсе падзей тых страшных ваенных гадоў. Каб памяталі. Бо нікому не хочацца, каб жахі вайны паўтарыліся зноў.

Пра гэта ішла размова падчас гутаркі Прэзідэнта з журналістамі. Гэта ўжо стала добрай традыцыяй сучаснай мірнай Беларусі. Пасля ўрачыстасцяў 9 Мая Кіраўнік дзяржавы адказвае на пытанні прадстаўнікоў СМІ. Пачалі з таго, што ўсё часцей становіцца прадметам сур'ёзных дыскусій у грамадстве - як захаваць памяць і не даць забыць подзвіг народа? (відэа)

Прыкмета нашых дзён - сапраўдныя войны на інфармацыйным фронце. Укіды ў сродках масавай інфармацыі і глабальнай сетцы б'юць па людзях і нават краінах часам больш балюча за кулі. Адказваючы на пытанні журналістаў, Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў развагі, якія з'явіліся ў некаторых СМІ і датычыліся нібы магчымага ўдзелу беларускага лідара ў мерапрыемствах у Маскве, дзе, як і ў нас, маштабна адзначаюць 9 Мая (відэа).

Свет, на жаль, не становіцца спакойным. Канфлікты ўспыхваюць у розных кутках планеты. Гаворачы пра глабальныя пагрозы сучаснасці, Прэзідэнт адзначыў, што мы ўсе перажылі на сваім вопыце, не раз сутыкаліся са спробамі разладзіць маладую суверэнную дзяржаву. Але выстаялі (відэа). 

І вось гэтая важная думка прагучала ад Прэзідэнта: дабрабыт краіны залежыць ад высілкаў кожнага ў ёй. Вось дык сапраўды: усё зможам разам, як разам выстаялі і перамаглі ў той вайне.