Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Цуй Цімін - самы дасведчаны спецыяліст Кітая ў пытаннях двухбаковага парадку дня

18 мая 2018

Стратэгія адносін Беларусі і Кітая, магчымыя праблемы развіцця індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і падрыхтоўка да будучага саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва - такія тэмы сёння Прэзідэнт Беларусі абмеркаваў з кіраўніком кітайскай дыпламатыі ў нашай краіне. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Цуй Цімін - самы дасведчаны спецыяліст Кітая ў пытаннях двухбаковага парадку дня і яго пазіцыя вельмі важная для рэальнага напаўнення адносін і падрыхтоўкі сустрэч на вышэйшым і высокім узроўні. Таксама беларускі лідар падкрэсліў стратэгічны ўзровень супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай і гатоўнасць адкрыта абмяркоўваць любыя пытанні.

Нагадаем, у першай дэкадзе чэрвеня ў кітайскім Ціндаа пройдзе сустрэча лідараў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. А Беларусь менавіта пры актыўнай падтрымцы кітайскіх партнёраў павысіла свой удзел у гэтай аўтарытэтнай інтэграцыйнай платформе з партнёра па дыялогу да назіральніка.

Але яшчэ да саміту ў Ціндаа пройдзе знакавая падзея - у Мінск прыбудзе намеснік старшыні КНР Ван Цішань. Выбар Беларусі ў якасці краіны першага афіцыйнага візіту адразу пасля абрання на высокую пасаду сведчыць аб увазе кіраўніцтва КНР да развіцця і паглыблення двухбаковых адносін.