Аляксандр Лукашэнка адзначае дынамічнае развіццё адносін Беларусі і Казахстана

1 октября 2013

Такое меркаванне Кіраўнік дзяржавы выказаў сёння ў інтэрв'ю казахскаму тэлеканалу 24 KZ. На думку беларускага лідара, у дзвюх краін няма ніякіх праблем у палітыцы і дыпламатыі. Беларусь і Казахстан маюць падобныя пазіцыі на міжнароднай арэне, існуе поўнае разуменне паміж урадамі і прэзідэнтамі. Што тычыцца эканомікі, па аб'ёмах беларускага экспарту Казахстан з'яўляецца трэцім па значнасці партнёрам Беларусі сярод краін СНД. Па выніках мінулага года тавараабарот наблізіўся да 1 мільярда долараў. Сярод іншага наша краіна актыўна ўдзельнічае ў праектах па індустрыялізацыі Казахстана.


Тэлеканал 24 KZ уваходзіць у склад агенцтва Хабар. Гэта вядучы медыяхолдынг у Казахстане, створаны ў 1995 годзе. Характэрна, што інтэрв'ю адбылося напярэдадні афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Астану. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, з Нурсултанам Назарбаевым дасягнута дамоўленасць сустракацца штогод, каб кантраляваць выкананне пагадненняў і ход рэалізацыі двухбаковых праектаў.