Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад занятых пасад Міхаіла Амельяновіча і Аляксандра Шамко

15 февраля 2018

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні аб вызваленні ад занятых пасад Міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча і Міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко за непрыняцце дзейсных мер для барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэннямі ў падначаленых арганізацыях.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. У каментарыі Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава адзначыла, што патрабаванні Кіраўніка дзяржавы ў бескампраміснай барацьбе з карупцыяй у дзяржорганах і арганізацыях вядомыя. "Любы такі факт наносіць непапраўную шкоду іміджу ўлады і грамадскім адносінам у дзяржаве. У гэтай сувязі Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз звярнуў увагу кіраўнікоў усіх узроўняў на ўзмацненне асабістай адказнасці ў выкананні патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства, недапушчэнні правапарушэнняў у гэтай сферы. Да кіраўнікоў, у падначаленых арганізацыях якіх будуць устаноўленыя падобныя факты, будуць прымацца самыя жорсткія, але справядлівыя меры, уключаючы вызваленне ад занятых пасад", - падкрэсліла Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.