Прэзідэнт адобрыў праект дагавора аб Мытным кодэксе ЕАЭС у якасці асновы для правядзення перамоў

31 декабря 2016

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект дагавора аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза ў якасці асновы для правядзення перамоў.

Гэта прадугледжана ўказам "Аб праекце міжнароднага дагавора". На правядзенне перамоў упаўнаважаны Дзяржаўны мытны камітэт. Указам таксама прадугледжана падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.