Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з Пятром Пракаповічам мадэрнізацыю эканомікі

12 августа 2013

Сёння Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з віцэ-прэм'ерам Пятром Пракаповічам комплексную мадэрнізацыю эканомікі. Сёння яна вядзецца на 3 тысячах 680 дзяржаўных прадпрыемствах. Ужо ёсць першыя станоўчыя вынікі, у прыватнасці, выручка на аднаго занятага ў эканоміцы за першае паўгоддзе вырасла на 11,5%, павялічылася колькасць прыцягнутых інвестыцый у асноўны капітал. Ёсць і праблемы. У першую чаргу яны тычацца наладжвання эфектыўнай сістэмы кіравання на прадпрыемствах.


Асноўная задача - правесці мадэрнізацыю на кожным прадпрыемстве. Як чакаецца, гэта дазволіць павялічыць выручку аднаго занятага ў эканоміцы на 25%.