Сёння Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніком МУС Ігарам Шуневічам падтрыманне бяспекі і парадку ў краіне, а таксама ўдасканаленне працы беларускай міліцыі. У Беларусі працягваецца рэфармаванне сістэмы органаў унутраных спраў. Вынікі ёсць - пра іх сведчыць спакойнае становішча ў краіне. Аптымізацыя праваахоўнага ведамства павінна павысіць эфектыўнасць міліцыі і паменшыць выдаткі. У прыватнасці, цэнтральны апарат МУС прапаноўваецца скараціць на 10%. Намеснікаў міністра стане на аднаго менш. Будзе рэфармаваны і шэраг падраздзяленняў.
Нашы праваахоўнікі досыць паспяхова спраўляюцца са сваімі задачамі. Гэта пацвярджае статыстыка. Так, колькасць правапарушэнняў па выніках мінулага года знізілася, а раскрывальнасць, наадварот, вырасла. Такая тэндэнцыя захоўваецца ўжо некалькі гадоў. Сёлета менш стала асабліва цяжкіх злачынстваў, у тым ліку забойстваў.
Ігар Шуневіч, Міністр унутраных спраў Беларусі: "Па выніках 4 месяцаў бягучага года захаваная дынаміка скарачэння злачыннасці ў першую чаргу. Мы імкнемся замацаваць усе дадатныя тэндэнцыі, якія былі дасягнутыя, дзякуючы ў тым ліку і рэформам. На сённяшні дзень ужо традыцыйна на працягу некалькіх гадоў злачыннасць зніжаецца. У прыватнасці, сёлета працэнт паніжэння - практычна 8,5. Гэта не многа не мала - гэта аб'ектыўна, паколькі МУС катэгарычна праводзіць палітыку, накіраваную на строгае выкананне рэгістрацыйнай уліковай дысцыпліны ў першую чаргу".
Сёння Ігар Шуневіч таксама распавёў Прэзідэнту аб падрыхтоўцы да новага сезона хакейнага клуба "Дынама-Мінск". Каманда плануе цалкам адмовіцца ад паслуг замежных легіянераў, у тым ліку і ў трэнерскім штабе.













