Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў падрыхтоўку да Еўрапейскіх гульняў з кіраўніком Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў

5 сентября 2018

Такую маштабную спартыўную падзею - Еўрапейскія гульні - Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніком Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. Гэтая міжнародная арганізацыя аб'ядноўвае 50 НАКаў Еўропы. Янез Качыянчыч распавёў Прэзідэнту пра дэталі падрыхтоўкі да Еўрапейскіх гульняў і засведчыў, што Беларусь выдатна зладзіцца з правядзеннем гэтых маштабных спаборніцтваў.

Кіраўнік дзяржавы асабіста курыруе падрыхтоўку да ІІ Еўрапейскіх гульняў. Яны стартуюць 21 чэрвеня 2019 года з цырымоніі адкрыцця на абноўленым стадыёне "Дынама". У Беларусь прыедуць 4 000 спартсменаў з паўсотні краін. Чакаецца і прысутнасць кіраўнікоў дзяржаў, прэм'ер-міністраў і іншых замежных гасцей. Асвятляць спартыўную падзею будзе больш як тысяча журналістаў. У Мінску разыграюць 201 камплект медалёў у 15 відах спорту, 10 з якіх стануць адборачнымі на Алімпіяду ў Токіа.