Аляксандр Лукашэнка звярнуўся з Пасланнем да беларускага народа і парламента

19 апреля 2019

Зарплаты, цэны, дабрабыт народа, а таксама знешняя палітыка, суверэнітэт і галоўныя арыенціры для ключавых галін эканомікі. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка звярнуўся з Пасланнем да беларускага народа і парламента, у якім расставіў прыярытэты развіцця беларускай дзяржавы на найбліжэйшы час і даў шэраг дакладных даручэнняў, як захаваць і прымножыць тое, чаго ўжо дасягнула Беларусь.