Аляксандр Лукашэнка звярнуўся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу

29 апреля 2015

Як заявіў Кіраўнік дзяржавы, да канца года ў краіне будуць прыняты важныя рашэнні ў эканамічнай палітыцы, якія дазволяць забяспечыць новыя фактары росту. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што прычыны складанай сітуацыі ў эканоміцы відавочныя - гэта санкцыі супраць галоўнага партнёра Беларусі, падзенне цэн на нафту, дэвальвацыя расійскага рубля і звужэнне расійскага рынку. Усё гэта прывяло да рэзкага падзення збыту прадукцыі на рынках нашых ключавых партнёраў - Расіі, Украіны, Казахстана і ўсёй постсавецкай прасторы ў цэлым.

Гаворачы аб праблемах у эканоміцы, Кіраўнік дзяржавы закрануў і тэму неабгрунтаванага росту цэн. Як адзначыў Прэзідэнт, сёння практычна ўсе цэны знаходзяцца пад кантролем дзяржавы і іх павышэнне, як гэта было ў канцы мінулага года, недапушчальна. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што для таго каб пазбегнуць падобных негатыўных момантаў у далейшым, дзяржава павінна развіваць добрасумленную канкурэнцыю.

Падчас свайго звароту Аляксандр Лукашэнка закрануў мноства актуальных тэм - гэта прыцягненне прыватных інвестыцый у сельскую гаспадарку, дзяржпадтрымка будаўніцтва жылля, праблема сацыяльнага ўтрыманства, наркаманіі і карупцыі, асабліва ў дзяржорганах. Дарэчы, колькасць дзяржапарата ў Беларусі Прэзідэнт лічыць залішняй. Кіраўнік дзяржавы прапанаваў скараціць яго колькасць яшчэ на 10%.

Звярнуўшыся з Пасланнем да народа і парламента, Прэзідэнт па традыцыі адказаў на пытанні дэпутатаў. Іх аказалася нямала і тычыліся яны самых розных сфер - ад знешняй палітыкі і эканомікі да праблем сяла і развіцця культуры. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя