Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да суайчыннікаў з нагоды 75-годдзя Хатынскай трагедыі

22 марта 2018

Сёння Беларусь успамінае страшную трагедыю часоў Вялікай Айчыннай вайны. 22 сакавіка 1943 года нацыстамі была спаленая Хатынь. Смяротны прысуд мірнаму насельніцтву вынеслі фашысты, якія не пашкадавалі старых, жанчын і немаўлят. У агні загінулі 149 чалавек. Беларуская вёска стала хадзячай назвай для ўсіх спаленых вёсак Савецкага Саюза. 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да суайчыннікаў з нагоды 75-годдзя Хатынскай трагедыі.

"Мы, беларусы, носьбіты геннай памяці нечалавечых пакут народа, які выстаяў у Вялікай Айчыннай вайне, гаворым усім: "Хай журботны перазвон Хатыні гучыць і перасцерагае ад паўтарэння страшнай трагедыі. Хай металічны плач званоў данясецца да тых куткоў Зямлі, дзе сёння забылі пра тое, што жыццё - гэта дар звыш, мір - самая вялікая каштоўнасць. Мы павінны гэта памятаць заўсёды!" - адзначаецца ў звароце.