Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да гасцей і ўдзельнікаў фестывалю "Александрыя збірае сяброў"

8 июля 2017

На беразе Дняпра сёння стартаваў фестываль "Александрыя збірае сяброў". Гэтыя кадры мы атрымліваем у прамым эфіры. Толькі што Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да гасцей і ўдзельнікаў фестывалю.

За час існавання народны опен-эйр стаў культурным брэндам. Па традыцыі на свята на сваю малую радзіму прыязджае Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Гасцей свята яшчэ чакае святочны феерверк у суправаджэнні лазернага шоу.