Аляксандр Лукашэнка незадаволены эканамічнай і фінансавай эфектыўнасцю АПК

22 октября 2013

Эфектыўнасць гаспадарання ў аграрным сектары будзе дэталёва вывучаная - па аналогіі з будаўнічай сферай. Аб гэтым сёння заявіў Кіраўнік дзяржавы падчас прызначэнняў кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў. Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што незадаволены эканамічнай і фінансавай эфектыўнасцю АПК. За апошнія дзве з паловай пяцігодкі дзяржава ўклала ў развіццё дадзенай сферы 50 мільярдаў долараў. І сёння Кіраўнік дзяржавы заклікаў мясцовыя ўлады сур'ёзна падумаць над аддачай.


Аб кадравым дні Прэзідэнта рэпартаж Сяргея Хамянтоўскага.


Прызначэнне Віталя Саладухі на пасаду гендырэктара холдынга Інтэграл Прэзідэнт узгадніў у працоўным парадку. А вось новаспечаных кіраўнікоў рэгіёнаў паклікаў на гутарку.


У Белай зале Адміністрацыі Прэзідэнта 10 новых асоб рэгіянальнай вертыкалі ўлады Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Новы намеснік у губернатара Канстанціна Сумара. Праўда, Мікалай Токар у рэгіёне чалавек вядомы - 9 гадоў кіраваў Жабінкаўскім раёнам. У Жабінку адпраўляецца Фёдар Каланчук, экс-спікер Брэсцкага раённага савета дэпутатаў. Баранавіцкі гарвыканкам узначальвае вядомы ў будаўнічай індустрыі Юрый Грамакоўскі. Не менш вядомы парламентарый Аляксандр Зазуля з гэтага часу старшыня Кобрынскага райвыканкама, Вячаслаў Сельмановіч - Ляхавіцкага.


Прыпяцкае Палессе нядаўна было ў цэнтры ўвагі Прэзідэнта. У Тураве Кіраўнік дзяржавы гаварыў аб развіцці рэгіёну. У з'яўленні новага кіраўніка Жыткавіцкага раёна ёсць некаторы сімвалізм.


Усходні рэгіён краіны сёння атрымаў чатырох кіраўнікоў. З Чэрыкава ў Бялынічы пераходзіць працаваць Мікалай Кадаценка. Аляксандр Мураўёў узначаліў Чэрыкаўскі райвыканкам, Анатоль Дуцько - Магілёўскі, Анатоль Шчуплянкоў - Круглянскі. Ад новых кіраўнікоў Прэзідэнт чакае многага, першым чынам, у сельскай гаспадарцы.


Наказваючы, Прэзідэнт запатрабаваў скончыць гутаркі аб навядзенні парадку на зямлі, у сельгаскааператывах. Вытворчасць, яе эфектыўнасць, аграгарадкі і іншая сацыяльная інфраструктура павінны функцыянаваць як трэба. Гэта зона адказнасці старшыняў райвыканкамаў.


Дарэчы, лепшую эканоміку маглі б паказваць малочны, мясны і плодаагароднінны кірункі АПК. Попыт на прадукты харчавання будзе расці, значыць, аграрыям трэба думаць над эфектыўнасцю вытворчасці. Як эфектыўныя праекты мяняюць эканамічнае аблічча рэгіёнаў, Прэзідэнт распавёў на прыкладзе Малочнага праекта - 1200.


Не глядзець у дзяржаўную кішэню, а думаць і зарабляць грошы - галоўны меседж Прэзідэнта мясцовай уладзе. Кіраўнік дзяржавы паабяцаў падумаць аб здыманні на некалькі гадоў падатковай нагрузкі з новых вытворчасцяў у рэгіёнах.


Мяркуючы па тоне гутаркі, мясцовай уладзе трэба напружыцца. Няма сумнення, што хутка эфектыўнасць гаспадарання ў аграрным сектары будзе дэталёва вывучана па аналогіі з будаўнічай галіной.