Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з гасцямі свята і журналістамі

9 февраля 2019

Кіраўнік дзяржавы сёння не толькі прыняў удзел у біятлоннай эстафетнай гонцы, але таксама пагутарыў з гасцямі свята і журналістамі. Прадстаўнікоў СМІ цікавілі нюансы падрыхтоўкі да такіх стартаў, улічваючы шчыльны графік Прэзідэнта. Паднялі і пытанне імпартазамяшчэння ў лыжным спорце. Яшчэ восенню наша прамысловасць удастоілася долі крытыкі за не самы якасны інвентар. Ці ёсць перспектывы ў гэтым кірунку ў нашых вытворцаў? А сапраўды спартыўны год, як было адзначана, для Беларусі толькі пачынаецца.

Усе падрабязнасці вялікай гутаркі ў Ілоны Красуцкай.

Якая яна - аб'яднаўчая сіла спорту, мы бачылі сёння. Ва ўсіх выдатны настрой. Сапраўды, адна справа - назіраць за лыжнай гонкай, і зусім іншая - самому стаць удзельнікам. На такіх мерапрыемствах Кіраўнік дзяржавы ніколі не абдзяляе журналістаў увагай. І гэта добрая магчымасць пагаварыць з Прэзідэнтам не толькі аб уражаннях. Усе мы ведаем аб любові беларускага лідара да розных відаў спорту. Аляксандр Лукашэнка не раз сам называў сябе "зімовым чалавекам", таму сумненняў не было: Прэзідэнт гонку падтрымае. Тым больш, усе памятаюць мінулы год і ўдзел у "Снежным снайперу". Журналістаў, якія не ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, выдаваў пратакольны дрэс-код. Але хтосьці ўсё ж апрануў алімпіядную экіпіроўку, каб падтрымаць, хоць бы завочна. Што ўтойваць, выдатнай падрыхтоўкай бліснуць можа не кожны. Таму застаецца толькі па-добраму зайздросціць і віншаваць удзельнікаў і пераможцаў.

У журналістаў, якія асвятлялі мерапрыемства, было алібі: "Мы на працы". Але па выніку, гледзячы на ўсе эмоцыі і майстэрства ўдзельнікаў, захацелася памяняцца месцамі хоць ненадоўга. Ды і што гаварыць, сам Прэзідэнт знайшоў час. Як? Дастакова проста зірнуць на графік мерапрыемстваў за тыдзень: нарада па ахове знешніх меж, сустрэча з урадам, кіраўніком Нацбанка, тэлефонныя перамовы з Уладзімірам Пуціным, а яшчэ шмат дакументаў. Нават уявіць складана, што пры такой загрузцы Аляксандру Лукашэнку ўдалося абкатаць трасу. Аказваецца, трэніроўкі былі! І мы пацікавіліся падрабязнасцямі.

Можна было заўважыць, алімпійскія чэмпіёнкі Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна выбралі для гонкі інвентар нямецкай фірмы "Фішэр". Гэты ж брэнд сустракаўся і ва ў іншых удзельнікаў. Як апынулася, Кіраўнік дзяржавы першапачаткова таксама планаваў аддаць яму перавагу, але ў выніку выбраў французскую фірму. Ведаючы, якая ўвага ў краіне надаецца імпартазамяшчэнню, і як часта мы гаворым "зробім сваё", хочацца спытаць, калі ж будзем абкатваць нашы, беларускія, лыжы? Здаецца, з датай вызначыліся і з тымі, каму айчынны інвентар трэба будзе пратэставаць першымі.

Сярод балельшчыкаў можна было ўбачыць прадстаўнікоў моладзевых, прафсаюзных арганізацый, іх выдае экіпіроўка з аднайменнай сімволікай - флагі вялізных памераў. Усё гэта, вядома, паднімае камандны дух. Але куды больш прыемна бачыць сям'ю, якая прыйшла не толькі падтрымаць, але і на асабістым прыкладзе тым, хто маладзейшы, паказаць, як трэба. Безумоўна, заўсёды будзе той, хто знойдзе 1000 прычын адмовіцца і пакрытыкаваць падобныя мерапрыемствы. Звычайна такія людзі любяць параўноўваць. І добра, калі ўзяць тую ж Аўстрыю, дзе малых ставяць на лыжы ўжо з 4 гадоў... Пытанне, што перашкаджае нам? А больш дакладна: дзе жаданне? Краіна зімовая, схілаў і лядовых палацаў звышдастаткова. Усё гэта доўгатэрміновая інвестыцыя ў здароўе беларусаў. Па-сапраўднаму спартыўны год для Беларусі толькі пачынаецца. Так, чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні нам медалёў не прынёс. Затое згадванні ў СМІ і прагляды тэматычных навін у інтэрнэце білі рэкорды. На гэтым тыдні залаты бонус. Перамога нашай фрыстайлісткі Аляксандры Раманоўскай на чэмпіянаце свету.

А вось яшчэ адзін традыцыйна наш від спорту - біятлон - у апошні час не радуе. Словам, не хапае нашых дзяўчат Домрачавай і Скардзіны. Летам увага ўсяго свету зноў будзе прыкаваная да Беларусі - II Еўрапейскія гульні. Але ў каго, як не ў кіраўніка Нацыянальнага алімпійскага камітэта пацікавіцца: ці атрымліваецца выгадна канвертаваць згадванні ў прэсе, медалі і імідж на карысць краіны?

Надвор'е яшчэ абяцае нам сапраўдную зіму. Паводле прагнозаў, варта чакаць добрага марозу. Але толькі гэты мінус у лютым усё роўна ператворыцца ў плюс: плюс здароўю, настрою і самаацэнцы. Бо як прыемна для самога сябе часам зрабіць нешта нехарактэрнае і нават немагчымае. Калі вы яшчэ не вырашыліся па нейкіх прычынах устаць на канькі або лыжы, можна пачынаць са статусу балельшчыкам. І ў гэтым выпадку дарэчная прыказка "адкласці на заўтра". У нядзелю, заўтра, у Раўбічах - фінал спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер". Лепшая падстава падтрымаць сваіх і натхніцца!