Аляксандр Лукашэнка: Не варта ствараць штучны ажыятаж і скупляць маскі з лекамі

12 марта 2020
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што медыцына ў нашай краіне функцыянуе добра, хоць, вядома, працаваць ёсць над чым. Зрэшты, асобныя моманты - не паказчык для ўсёй галіны. Урачы робяць складаныя аперацыі, спраўляюцца з нагрузкай. У дастатковай колькасці забяспечаны беларусы і лекамі. 

Звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка і на пытанне цаны пры закупцы імпартнага медыцынскага абсталявання і лекаў. Прэзідэнт адзначыў, што раней бывалі выпадкі, калі куплялі па завышаным кошце. Канкурэнцыя і рынак - справа добрая, але павінен быць мінімум і максімум  без астранамічных лічбаў, яшчэ і неапраўданых. Кіраўнік дзяржавы выказаў гатоўнасць умяшацца, калі ёсць праблемы ў дадзенай сферы. Закранулі падчас дыялогу і тэмы каранавіруса. Сітуацыя з COVID-19 у Беларусі пад кантролем, прычын і падстаў для панікі няма. Галоўнае - сумленне грамадзян. Некаторыя хворыя доўга не звярталіся па медыцынскую дапамогу, тым самым рызыкуючы сваім здароўем  і блізкіх.

Падчас размовы Прэзідэнт адзначыць, што не варта ствараць штучны ажыятаж і скупляць маскі з лекамі. Галоўнае - прыслухвацца да рэкамендацый урачоў і захоўваць дыстанцыю ў грамадскіх месцах. Раней Сусветная арганізацыя аховы здароўя падзякавала Беларусі за аператыўнае рэагаванне на сітуацыю з каранавірусам.