Ігар Сергяенка прызначаны новым кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта

5 декабря 2019
Сёння Кіраўнік дзяржавы прыняў кадравыя рашэнні. Новы кіраўнік  Адміністрацыі Прэзідэнта - Ігар Сергяенка. Дагэтуль ён займаў пасаду першага намесніка старшыні КДБ Беларусі. Мае званне генерал-маёра. Таксама стаў вядомы новы намеснік кіраўніка Адміністрацыі - Вольга Чупрыс. Дагэтуль  яна працавала ў сферы адукацыі.

Тыя, хто  працаваў раней на гэтых пасадах, зоймуцца парламенцкай дзейнасцю. Наталля Качанава будзе накіравана ў Савет Рэспублікі па прэзідэнцкай квоце, а Валерый Міцкевіч абраны ў склад Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання.