Аляксандр Лукашэнка прызначыў Леаніда Мальцава Старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта

2 ноября 2013

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прызначыў генерал-палкоўніка Леаніда Мальцава Старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і вызваліў яго ад пасады Дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі. Палкоўнік Аляксандр Баечка вызвалены ад пасады і залічаны ў распараджэнне старшыні Дзяржпагранкамітэта. Адпаведныя ўказы сёння падпісаў Аляксандр Лукашэнка.