Нацыянальныя інтарэсы Беларусь павінна абараняць усімі даступнымі спосабамі. Пра гэта Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння падчас ушаноўвання выпускнікоў ваенных ВНУ і членаў вышэйшага афіцэрскага складу.
Урачыстая цырымонія па традыцыі прымеркаваная да Дня Незалежнасці. Без добра падрыхтаваных і ўкамплектаваных Узброеных Сіл не можа быць суверэннай Беларусі - гэта падкрэсліў сёння Кіраўнік дзяржавы. Героі гэтага дня прадстаўляюць розныя ведамствы. Але мэта ва ўсіх афіцэраў адна - падтрыманне бяспекі і гарантаванне міру і парадку. Сілавыя структуры ў Беларусі аптымізуюцца. У войскі паступае сучасная тэхніка. Такім чынам, наша армія прыстасоўваецца да адбівання любых пагроз.
За выдатныя поспехі ў засваенні армейскай навукі заахвоцілі 16 чалавек, якія сёлета скончылі беларускія і расійскія ВНУ. Акрамя таго, Прэзідэнт уручыў чарговыя генеральскія пагоны афіцэрам Узброеных Сіл і МУС, прадстаўнікам Мытнага камітэта і Камітэта дзяржбяспекі. Падчас урачыстай цырымоніі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што кіраўніцтва краіны і беларускі народ вераць людзям у форме і разлічваюць на іх прафесіяналізм і адданасць Айчыне.













