Аляксандр Лукашэнка накіруецца ў Кыргызстан з рабочым візітам

13 апреля 2017

Сёння Прэзідэнт Беларусі з рабочым візітам накіруецца ў Кыргызстан. У пятніцу ў Бішкеку Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Кіраўнікі дзяржаў плануюць абмеркаваць рэалізацыю асноўных напрамкаў міжнароднай дзейнасці ЕАЭС, галоўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі краін-удзельніц на найбліжэйшыя гады. Асаблівая ўвага будзе нададзена эканамічнаму супрацоўніцтву з трэцімі краінамі. Па выніках пасяджэння чакаецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў. У гэты ж дзень Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў краін - членаў АДКБ. Прэзідэнты абмяркуюць стан спраў у сферы бяспекі, актуальныя выклікі і пагрозы, а таксама шляхі сумеснага процідзеяння ім.