Аляксандр Лукашэнка накіруецца сёння ў Кітайскую Народную Рэспубліку з рабочым візітам

13 мая 2017

Як паведамляюць у прэс-службе беларускага лідара, з 13 па 16 мая ў Пекіне Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у форуме міжнароднага супрацоўніцтва "Адзін пояс і адзін шлях". Беларускі бок плануе агучыць прапановы па паглыбленні і пашырэнні партнёрства на Еўразійскім кантыненце. Акцэнт - на сумеснае мірнае ўзаемавыгаднае развіццё. Чакаецца, што Кіраўнік дзяржавы правядзе шэраг двухбаковых сустрэч і перамоў з замежнымі лідарамі. У прыватнасці, запланавана сустрэча са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, дзе размова пойдзе аб далейшым практычным напаўненні новага этапу беларуска-кітайскіх адносін. Бакі разгледзяць перспектыўныя кірункі ў розных сферах, а таксама рэалізацыю буйных і знакавых сумесных праектаў.