Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Санкт-Пецярбург для ўдзелу ў самітах ЕАЭС і СНД

20 декабря 2019
Еўразійскую інтэграцыю сёння абмяркуюць у Санкт-Пецярбургу. Прэзідэнт Беларусі з рабочым візітам накіраваўся ў Расію. Борт нумар 1 у гэтыя хвіліны рыхтуецца вылецець з Нацыянальнага аэрапорта Мінск. 


Пытанні еўразійскай інтэграцыі абмяркуюць у Санкт-Пецярбургу

Парадак дня перамоў абяцае быць насычаным. Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Яно пройдзе ў вузкім і пашыраным саставах. Лідары краін падвядуць вынікі развіцця інтэграцыйнага ўзаемадзеяння сёлета і абмяркуюць перспектывы сумеснай працы на 2020-ты, калі, нагадаем, старшынства ў ЕАЭС пяройдзе да Беларусі. Наш Прэзідэнт таксама возьме ўдзел у нефармальным саміце кіраўнікоў дзяржаў СНД. Па традыцыі  адбудуцца і двухбаковыя сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з замежнымі калегамі. У прыватнасці, з Уладзімірам Пуціным прадоўжацца пошукі вырашэнняў пытанняў беларуска-расійскіх адносін.