Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расію

20 сентября 2018

Сёння Прэзідэнт накіраваўся з рабочым візітам у Расію. Беларускі Борт нумар адзін вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск пасля абеду. Плануецца, што заўтра ў Сочы адбудуцца перамовы на вышэйшым узроўні з удзелам членаў урадаў дзвюх краін.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама правядуць двухбаковую сустрэчу ў фармаце сам-насам. На парадку дня - актуальная тэматыка беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Чакаецца, што бакі падрабязна разгледзяць шырокі спектр пытанняў ад сельскай гаспадаркі і прамысловасці да гандлёва-эканамічнага і фінансавага ўзаемадзеяння. Размова пойдзе аб супрацоўніцтве ў нафтагазавай сферы, а таксама на парадку - саюзная і інтэграцыйная тэматыка.