Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Казахстан

28 мая 2019

Прэзідэнт Беларусі сёння накіраваўся з рабочым візітам  у Казахстан, дзе Аляксандр Лукашэнка  прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Самалёт Кіраўніка дзяржавы раніцай вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Мерапрыемства пройдзе ў Нур-Султане ў вузкім і пашыраным складах.  З улікам юбілейнай даты,   пяцігоддзя Дагавора  аб ЕАЭС,   кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць вынікі развіцця саюза і вызначаць далейшыя перспектывы сумеснай працы па паглыбленні еўразійскай інтэграцыі.