Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Рэспубліку Сербія

11 июня 2014

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Рэспубліку Сербія. Некалькі гадзін назад борт нумар 1 вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Як чакаецца, заўтра Кіраўнік беларускай дзяржавы правядзе перамовы са сваім калегам Томіславам Нікалічам у фармаце адзін на адзін, а затым - у пашыраным складзе. Запланавана таксама сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Патрыярхам Сербскім Ірынеем. У рамках візіту ў Бялградзе пройдзе Беларуска-Сербскі бізнес-форум і кантактна-кааперацыйная біржа. Кіраўнік беларускай дзяржавы наведваў Сербію тройчы: у 1998, 1999 і 2009 гадах. У сакавіку 2013 года ў Беларусі з афіцыйным візітам знаходзіўся Прэзідэнт Сербіі.